Запрашаем на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю “Мова хаты”, каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі свой свет.
Выстава знаёміць з традыцыйнай беларускай хатай, яе падзелам на часткі, а таксама са святамі і звычаямі беларусаў, з сямейна-абрадавымі і хрысціянскімі традыцыямі.
На экспазіцыі можна ўбачыць і адчуць дыялог з мінулым і сучасным, з эстэтычным светам, таму што жыллё – адзін з важнейшых сімвалаў культуры. Са словам “хата” можна суаднесці ўсе важнейшыя катэгорыі выяў свету ў свядомасці чалавека.
Хата – месца, куды мы заўсёды імкнемся. Для многіх гэта не проста пакоі, злучаныя калідорам, гэта наша абарона ад знешняга свету. Гэта наша сэрца, наша сям’я.
Кошт: дарослым – 3 руб., школьнікам, навучэнцам, студэнтам – 1,5 руб., для сям’і (да 5 чалавек) – адзіны ўваходны квіток – 5 руб